Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Геноцид на Пружанщине

Документальные свидетельства геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны представлены на выставках в учреждениях дошкольного и общего среднего образования Пружанского района.

В основу экспозиций легли исторические документы, разоблачающие преступления нацизма, информационно-аналитические материалы, подготовленные Генеральной прокуратурой Республики Беларусь в рамках расследования уголовного дела, возбужденного в апреле 2021 года по факту уничтожения белорусов в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.

Такие выставки важны и в плане патриотического воспитания молодежи, и в плане сохранения исторической памяти. Все мы, особенно молодые люди, должны знать трагические страницы нашей истории.  Историческая память – духовный стержень историко-культурной преемственности поколений, символическая точка, в которой соединяются прошлое, настоящее и будущее.

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 5 января 2022 г. № 146-З О геноциде белорусского народа

Анатацыя да фотадакументальнай выставы “ПА МАТЭРЫЯЛАХ РАССЛЕДАВАННЯ ФАКТАЎ ГЕНАЦЫДУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА: ПРУЖАНСКІ РАЁН”

Страты Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Источники получения информации:

В ходе работы по увековечиванию памяти жертв геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны проводятся лекции, классные часы, на базе музеев учреждений образования организуются выставки.

Для наполнения экспозиции выставок рекомендуем источники, которые помогут разнообразить, дополнить и актуализировать информацию музеев учреждений образования:

  1. https://map.nca.by/layers - карта местоположения населенных пунктов современной территории Республики Беларусь, сожженных фашистскими оккупантами и их пособниками в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.
  2. https://brest-edu.gov.by/p-70283.html - объявление «Мы помним» на сайте главного управления по образованию облисполкома:фильмы о трагедии лагеря смерти «Озаричи» и «Без срока давности. Тростенец»: проект о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны.
  3. http://bresttur.by/ - раздел «Воспитательная и идеологическая работа» - презентация «Актуальные вопросы защиты прав личности и общества в связи с расследованием геноцида населения БССР в годы Великой Отечественной войны».
  4. Информационные базы, посредством которых можно узнать о судьбе людей в годы Великой Отечественной войны:
  • https://obd-memorial.ru/html/ - список личного состава, списки потерь и пленных/пропавших без вести.
  • https://partizany.by/ - списки партизан на территории БССР.
  • https://podvignaroda.ru/ - список по награжденным военнослужащим и партизанам в годы Великой Отечественной войны.
  • https://www.mil.by/base/index.php - информационная база о захороненных на территории Республики Беларусь погибших военнослужащих и жертв в годы Великой Отечественной войны.
  1. Военные комиссариаты на местах – информация о захоронениях, погибших земляках, призванных на службу и т.д.
  2. https://waralbum.ru/ - собрание оцифрованных фотографий периода Второй Мировой войны.
  3. Собрание книг «Память» по каждому району области.
  4. Яшчэ адна памятная дата:  да Міжнароднага дня памяці ахвяр фашызму - kultura.pruzhany.by

Фильм "Без срока давности. Тростенец": проект о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны!

В основе фильма — уголовные дела из центрального архива КГБ. Обвиняемые — бывшие полицейские, которые помогали нацистам уничтожать людей. Процессы проходили в 70-е годы. Как шёл розыск госпреступников? Назовём имена и покажем нацистских пособников. К международному дню освобождения узников фашистских концлагерей Агентство теленовостей совместно с Комитетом Госбезопасности подготовило фильм из цикла "Без срока давности. Тростенец".

Виртуальная выставка "Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны" в Минском государственном лингвистическом университете

02.09.2022

Страты Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Перамога над ворагам была дасягнута цаной вялікіх ахвяр і страт беларускага народа. Нямецкія захопнікі пакінулі пасля сябе жудасны крывавы след, трагедыю і разбурэнне. Гэта быў загадзя распрацаваны і мэтанакіраваны план генацыду, знішчэння людзей, разрабавання нацыянальных каштоўнасцяў краіны, ліквідацыі дзяржаўнага ладу. На захопленай тэрыторыі нацысты парушылі ўсе міжнародныя прававыя нормы. Злачынствы акупантаў па сваёй масавасці і жорсткасці не ведалі сабе роўных ў навейшай гісторыі Беларусі. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь пацярпела ад гэтай вайны больш, чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы.

Расследаваннем злачынстваў акупантаў і вызначэннем памераў страт ў вайне, займалася спецыяльна створаная Надзвычайная дзяржаўная камісія, якая абапіралася на дакументальныя сведчанні. На тэрыторыі Беларусі гэта работа вялася з пачатку 1944 г.

Матэрыяльныя страты, якія панесла Беларусь у перыяд акупацыі, складаюць 75 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.), што ў 35 разоў перавышала бюджэт рэспублікі 1940 г.

На беларускай зямлі нямецкія захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў (на 80-90% былі разбураны Мінск, Гомель, Віцебск), 9200 вёсак.

Агульныя статы прамысловасці склалі 6225 млн. руб. (у цэнах 1941 г.). Эканоміка рэспублікі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 г. Акупанты спалілі і разбурылі 100465 прамысловых вытворчых будынкаў. Было знішчана ці вывезена ў Германію 10338 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ўсе буйныя электрастанцыі (85% іх даваеннай колькасці).

Надзвычайная дзяржаўная камісія па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў выявіла, што маёмасныя страты сельскай гаспадаркі склалі 22471,9 млн. руб. Было знішчана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 машынна-трактарных станцый, 1200 тыс. сельскіх будынкаў, у тым ліку 421 тыс. жылых дамоў калгаснікаў.

Варварскімі метадамі планава знішчаліся і рабаваліся ўстановы культуры і навукі, адукацыі.

Згодна дадзеных Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, з 1941 г. па 1944 г. было знішчана 10 музеяў, страты склалі 163,4 млн. руб. 8 музеяў былі поўнасцю разрабаваны. У краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы былі вывезены многія творы беларускага, рускага і заходнееўрапейскага мастацтва, у тым ліку каля 1700 твораў жывапісу і ікон, больш за 50 скульптур, шматлікія малюнкі, гравюры, музычныя інструменты, мэбля, якія захоўваліся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. Толькі невялікая частка выкрадзенага была вернута Беларусі.

У гады вайны Беларусь пазбавілася свайго нацыянальнага сімвалу — Крыжа Ефрасінні Полацкай, унікальнай каштоўнасці, створанай у 1161 г. Была страчана і знакамітая калекцыя слуцкіх паясоў, у якіх ярка адлюстравана высокае мастацкае майстэрства і самабытнасць беларускага народа.

Амаль поўносцю была знішчана рэспубліканская сістэма бібліятэк, разрабаваны яе кніжны фонд, які складаў 10 млн. экзэмпляраў. Толькі з фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна (у 1941 г. налічвалася 2 млн. тамоў) было страчана больш за 1,5 мільёна тамоў, сярод якіх рэдкія і старадрукаваныя выданні, рукапісы. Сёння каля 1 млн. тамоў застаецца нязнойдзенымі.

Былі разбураны 5 тыс. тэатраў і клубаў.

Акупантамі былі знішчаны Беларуская акадэмія навук і 24 навуковыя ўстановы.

За гады вайны былі спалены і разбураны 8825 з 12294 школ. Матэрыяльныя страты, нанесеныя ўстановам адукацыі рэспублікі, склалі 4,6 млрд. руб.

Але самай балючай і цяжкай стратай стала гібель людзей.

За гады акупацыі гітлераўцы правялі звыш 140 карных аперацый, падчас якіх поўнасцю ці часткова былі знішчаны 5454 вёскі. Жудасным сімвалам злачынстваў гітлераўцаў на беларускай зямлі стала вёска Хатынь, спаленая разам з жыхарамі. Яе лёс падзялілі яшчэ 618 сельскіх населеных пунктаў, 188 з якіх не адноўлены (дадзеныя ўдакладняюцца).

На тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва. Толькі ў вёсцы Трасцянец, дзе знаходзіўся адзін з самых буйных па колькасці знішчаных людзей нацысцкіх лагераў смерці, загінула 206500 чалавек. У адрозненні ад Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі ў ім знаходзілася галоўным чынам мясцовае насельніцтва. У 186 населеных пунктах былі створаны яўрэйскія гета. У мінскім гета ўтрымлівалася каля 100 тыс. чалавек, з якіх выжылі адзінкі. Беларускія вучоныя сцвяржаюць, што ў Беларусі за гады вайны было знішчана 715 тыс. яўрэяў.

Лічыцца, што ў перыяд акупацыі ў Германію на прымусовыя работы было вывезена каля 400 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. дзяцей.

Статыстыка сведчыць: калі да вайны на тэрыторыі Беларусі пражывала 9,2 млн. чалавек, то ў канцы 1944 г. — 6,3 млн. чалавек.

Па дадзеных Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усяго на тэрыторыі БССР было забіта 2219316 чалавек грамадзянскага насельніцтва і военнапалонных. Пазней высветлілася, што гэтыя звесткі былі паменшаны, а дадезеныя па некаторых лагерах – недакладныя. У гэтыя лічбы таксама не былі ўключаны байцы Чырвонай Арміі з ліку беларускіх жыхароў, якія прапалі без вестак ці трапілі ў палон і загінулі там. Не былі ўлічаны і мірныя жыхары, вывезеныя ў Германію і загінуўшыя там. Сёння некаторыя даследчыкі лічаць, што за гады Вялікай Айчыннай вайны загінула ад 2,5 да 3 і больш млн. жыхароў Беларусі, гэта значыць не менш, чым кожны трэці. 

02.09.2022 - Фотадакументальная выстава “ПА МАТЭРЫЯЛАХ РАССЛЕДАВАННЯ ФАКТАЎ ГЕНАЦЫДУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА: ПРУЖАНСКІ РАЁН”

Фотоматериалы

  • У акупіраваным Мінску
  • Байцы “Беларускай самааховы” – вайсковага злучэння калабарацыяністаў
  • Дакумент нямецкай акупацыйнай улады. Пінск. 22.01.1942
  • Месца масавага пахавання ахвяр фашызму  ў 2021 г. выяўлена ў г.Лунінец (Брэсцкая вобл.)
  • Савецкія ваеннапалонныя. г.Пружаны. чэрвень 1941 г.
  • Разбурэнне “белай” турмы (сёння на яе месцы Пружанская раённая бібліятэка імя М.Засіма). г.Пружаны. 1966 – 1967 гг.
  • Былыя вязні «белай» турмы (злева направа): В.Супруновіч, М.Стручынскі, А.Ільяшук, С.Пацяруха, А.Стасевіч, А.Саханевіч. г.Пружаны. 1966 г. (з фондаў Музея-сядзібы “Пружанскі палацык”)
  • Адзін з будынкаў “чырвонай” турмы. г.Пружаны. красавік 2018 г. Фота С.Рабчука
  • Савецкія ваеннапалонныя каля храма святых апосталаў Пятра і Паўла. г.п.Ружаны. чэрвень 1941 г.
  • Сям’я настаяцеля храма святых апосталаў пятра і Паўла Іаана Наўродскага. Ружаны. Кан. 1940-х гг.
  • “Спіс айца Іаана” Наўродскага – пералік загінуўшых у Ружанах палонных летам 1941 г.
  • Воінскае пахаванне (ваеннапалонных). Ружаны. 2022 г. Фота В.Зінкевіч
  • Магіла ахвяр фашызму. в.Аранчыцы. 28.07.2021. Фота Н.Пракаповіч
  • Звесткі аб разбураных і спаленых сялянскіх дамах і іншых сельскагаспадарчых пабудовах нямецкімі захопнікамі ў Брэсцкай вобласці. Сяр. 1940-х гг. (з Дзяржаўнага архіву Брэсцкай вобласці)
  • Пашпарт, выдадзены нямецкімі акупацыйнымі ўладамі акругі «Беласток». 13 красавіка 1943 г.
  • Карта спаленых населеных пунктаў Пружанскага раёна. Складальнік Н.Пракаповіч
  • Страты ў Пружанскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны па сельсаветах. Сяр. ХХ ст. (з фондаў Музея-сядзібы “Пружанскі палацык”)
  • Месца спаленага хут.Шакуны (не адноўлены) паказвае старшыня Шаняўскога сельсавета С.Лапука. 28.10.2021. Фота Г.Пракаповіча
  • Помнік спаленым вёскам Пружанскага раёна. май 2021 г. Фота Н.Пракаповіч
  • Інтэрв'ю сведкі масавых растрэлаў ва ўр.Пясчына М.Кунды тэлеканалу «Беларусь-4». в.Плябанцы. 29.11.2021. Фота Н.Пракаповіч
  • Інтэрв'ю пракурора Пружанскага раёна А.Вярбіцкага тэлеканалу «Беларусь-4». ур.Пясчына. 29.11.2021. Фота Н.Пракаповіч
  • Памятны знак ахварам Халакосту на старых яўрэйскіх могілках. Пружаны
  • Магіла ахвяр фашызму. в.Аранчыцы, Ліноўскі сельсавет. 02.08.2021. Фота Т.Мардань
  • Магіла ахвяр фашызму. в.Казлы, Мокраўскі сельсавет. 11.03.2021. Фота Н.Пракаповіч
  • Магіла ахвяр фашызму. в.Нямковічы, Мокраўскі сельсавет. 12.07.2021. Фота В.Грышкевіч
  • Магіла ахвяр фашызму. в.Сілічы, Мокраўскі сельсавет. 05.05.2021. Фота В.Грышкевіч
  • Магіла ахвяр фашызму. ур.Яцкаўшчызна каля в.Слабудка, Пружанскі сельсавет. 20.04.2021. Фота Н.Пракаповіч
  • Месца ў в.Байкі, дзе ў час вайны знаходзілася падпольная друкарня
  • Пасведчанне партызана брыгады імя Панамарэнкі. 29.07.1944 (з фондаў Музея-сядзібы “Пружанскі палацык”)
  • Старонка з друкаванага выдання беларускіх калабарацыяністаў
  • Карта спаленых вёсак Брэсцкай вобласці
  • Карта спаленых населеных пунктаў Беларусі
  • Геноцид Белорусского народа: информационно-аналитические материалы и документы

 

Разделы сайта