17 верасня 1939 года па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа: у гэты дзень уз’ядналіся Заходняя Беларусь і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі, закладзены падмурак для стабільнага і стваральнага развіцця нашай краіны.
На Пружаншчыне ўмеюць працаваць, умеюць памятаць, умеюць жыць. Адзінства — аснова нашых поспехаў!
Сіла нацыі — у адзінстве. Адзінства — у нас!
Са святам, дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міра, радасці, шчасця, новых поспехаў у стваральнай працы на карысць любімай Беларусі!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.