Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.07.2024

Пружанскі каледж вітае абітурыентаў!

Ва ўстанове адукацыі працягваецца прыём дакументаў ад будучых навучэнцаў.

Нагадаем, што тыя, хто паступае пасля 9-ці класаў, могуць выбраць адну з 4-х спецыяльнасцей: «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі», «Эксплуатацыя энергетычнага абсталявання ў сельскай гаспадарцы», «Вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання», «Арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці». Дакументы прымаюць як на бюджэтную, так і на платную форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Для тых, хто паступае на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, пасля 11-ці класаў, на выбар дзве спецыяльнасці з прадстаўленага вышэй пераліку. Пры гэтым прыём дакументаў вядзецца толькі на бюджэт.

Рэпартаж з каледжа і больш інфармацыі пра прыёмную кампанію-2024 шукайце ў бліжэйшых выпусках «Раённых будняў».

 

Разделы сайта