Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.07.2024

МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНСКАГА І КАМЯНЕЦКАГА РАЁНАЎ, АДБЫЎСЯ Ў РУДНІКАХ

Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва Пружанскага раёна, нераўнадушныя жыхары Пружаншчыны.

Падчас мітынгу ўзгадалі падзеі вызвалення Пружанскага і суседняга Камянецкага раёна. Таксама падчас мерапрыемства каля брацкай магілы ў Рудніках працягнулі міжнародны праект «Марафон Перамогі»: на копіі Сцяга Перамогі замацавалі геральдычныя сімвалы Пружан і Камянца.

Яшчэ адной важнай падзеяй стала ўсталяванне ў рамках праекта «Лічбавая зорка» каля брацкай магілы ў Рудніках таблічкі з QR-кодам, перайшоўшы па якім можна прачытаць інфармацыю пра памятнае месца.

Прысутнічалі на мітынгу ўнукі мясцовага жыхара Макара Пятровіча Дзенісевіча, які быў расстраляны фашыстамі ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі.

Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рудніках айцец Анатоль адслужыў ліцію па загінулых.

 

Разделы сайта