Мемарыяльная дошка размясцілася на будынку ААТ «Ружаны-Агра». Сімвалічна, што яе адкрыццё супала з днём 80-годдзя вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца 12 ліпеня.
Ва ўрачыстым мітынгу «Мы будзем памятаць» прынялі ўдзел старшыня Ружанскага сельвыканкама, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Аксана Юркоўская, дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Наталля Юрэня і работнікі гаспадаркі, ваеннаслужачыя і ветэраны органаў пагранічнай службы, моладзь і грамадскасць.
▶️ Удзел у мерапрыемстве прыняла і Наталля Мікалаеўна, дачка Мікалая Цімафеевіча Сушанава.
З выкарыстаннем матэрыялаўгазеты «Раённыя будні».




