Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.05.2024

АКЦЫЮ З НАГОДЫ СУСВЕТНАГА ДНЯ БЕЗ ТЫТУНЮ ПРАВЯЛІ ШАНЯЎСКІЯ ШКОЛЬНІКІ

Сусветны дзень без тытуню штогод адзначаецца 31 мая. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Абараніць дзяцей ад умяшання тытунёвай прамысловасці».

Напярэдадні гэтага дня члены валанцёрскага атрада «ДОМ» Шаняўской сярэдняй школы імя Міколы Засіма аб'ядналі свае намаганні для інфармавання грамадскасці пра негатыўны ўплыў тытунёвай прадукцыі на здароўе чалавека. 

У рамках акцыі «Мы за здаровы лад жыцця» валанцёры школы раздавалі жыхарам аграгарадка Шані інфармацыйныя лістоўкі і тэматычныя буклеты, а таксама прапаноўвалі правесці дзень без тытуню ў добрым настроі.

 

Разделы сайта