Павіншаваў з надыходзячымі святамі дзяцей і работнікаў установы старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч. Таксама віншаванні і падарункі сёння хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ад прадстаўнікоў «Пружанскага лясгаса», ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», Брэсцкай пагрангрупы, РУП «Белпошта», Пружанскага райспажыўтаварыства і работнікаў аддзялення прымусовага выканання Пружанскага раёна.