Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.12.2023

Азы робататэхнікі і LEGO-канструявання асвойваюць вучні сярэдняй школы № 1 г. Пружаны імя ЧБВА дзякуючы рабоце STEM-кабінета

У сярэдняй школе № 1 г. Пружаны імя ЧБВА з 2019 года працуе аб’яднанне па інтарэсах «LEGO-канструяванне», якое наведваюць вучні 3-4 класаў і якое разлічана на 2 гады. Яго кіраўнік – Наталля Віктараўна Яроцкая. Менавіта у 2019 годзе были атрыманы канструктары, быў аформлены STEM-кабінет, дзе і праходзяць сёння заняткі аб’яднанняў па інтарэсах. Дзеці працуюць з сучаснымі канструктарамі LEGO wedo 2.0. У першага пакалення канструктара не было столькі разнастайных дэталяў, матораў, і было нязручна праграмаваць пры дапамозе ноўтбукаў. Зараз жа ёсць магчымасць кіраваць робатамі пры дапамозе планшэтаў, без правадоў.

Унікальнасць дадзенага аб’яднання па інтарэсаху яго шматфункцыянальнасці, бо дзеці на занятках атрымліваюць магчымасць не толькі атрымаць веды, але прымяніць тэорыю на практыцы. Вучні збіраюць мадэлі прадметаў і аб’ектаў, што акружаюць іх у паўсядзённым жыцці. Гэта вельмі дапамагае развіваць фантазію і тэхнічную творчасць. Канструююць сваю мадэль, прыдумваюць для яе праграму, а потым прадстаўляюць свой праект і з задавальненнем расказваюць аб ім.

Дзеці часта вымушаны працаваць у парах, і вельмі ахвотна дапамагаюць адзін аднаму. На гэтых заняткахфарміруецца ўменне супрацоўнічаць.

 

Разделы сайта