Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.10.2023

Пытанні супрацоўніцтва і тэмы для новых публікацый абмеркавалі начальнік аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Ірына Казарэз і карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”

– Стараемся максімальна задаволіць адукацыйныя запыты нашых дзетак і іх бацькоў. Таму ў гэтым навучальным годзе ў нас адкрыліся інжынерныя групы ў сярэдніх школах № 1, 3 Пружан, — расказала Ірына Анатольеўна. — Калі гаварыць пра 1-ю школу, то ў яе заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. І нашы прадпрыемствы таксама выказалі зацікаўленасць у такім супрацоўніцтве.

У ходзе паездкі ўдалося азнаёміцца з вопытам работы лепшых устаноў адукацыі і педагогаў. Нядаўна ў дзіцячым садзе № 3 Пружан адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў раёне дашкольнага лясніцтва «Ваверчаняты-экальчаты». Шэфства над будучымі калегамі ўзяў Пружанскі лясгас. Установа працуе ў кірунку экалагічнай адукацыі, рэалізуе праект «Зялёныя школы»  

Пра работу з адораным дзецьмі расказала настаўніца хіміі гарадской сярэдняй школы № 5 Наталля Капрыза. У мінулым навучальным годзе яе вучні на розных этапах Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі заваявалі 9 дыпломаў, у тым ліку два дыпломы на заключным этапе. У гэтай школе ў 11 класе вучыцца таленавіты вучань Станіслаў Брадніцкі, які мае дасягненні ў раённых алімпіядах па матэматыцы, геаграфіі, французскай мове і гісторыі, атрымаў пахвальны водзыў на заключным этапе алімпіяды па геаграфіі і перамог (3-е месца) у суперфінале рэспубліканскага тэлепраекта «Я ведаю!». Станіслава ва ўсім падтрымлівае яго класны кіраўнік, малады настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Арабчык.

У сярэдняй школе № 1 Пружан працуе сямейная пара настаўнікаў інфарматыкі – Мікалай і Наталля Дубінчук. Сярод дасягненняў Мікалая Мікалаевіча – дыпломы вучняў у Беларускім нацыянальным адборачным этапе VII Міжнароднай Scratch-алімпіядзе па крэатыўным праграмаванні, у абласных этапах рэспубліканскіх конкурсаў: «ТэхнаІнтэлект», камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «Патрыёт.by», па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў Hi-Тесh.

Эфектыўную сістэму інклюзіўных практык (фестываль, рэкламу, акцыі і асвету) прадставілі супрацоўнікі раённага ЦКРНіР. Матэрыялы чытайце ў найбліжэйшых нумарах «Настаўніцкай газеты».

 

Разделы сайта