Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.10.2023

У мінулую пятніцу ў Палацы культуры святкавалі Дзень настаўніка

«Дзень настаўніка — унікальнае свята, падчас якога педагогі адзначаюць сваю прафесіянальную ўрачыстасць, а ў іх вучняў ёсць выдатная падстава выказаць словы падзякі за атрыманую жыццёвую навуку», - менавіта так пачаў сваё віншаванне старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч падчас святкавання Дня настаўніка, якое прайшло 29 верасня 2023 года ў гарадскім Палацы культуры.


Педагогі нашага раёна заўсёды імкнуцца перадаць сваім вучням увесь той багаж ведаў, што назапасілі самі. І да кожнага занятку ставяцца вельмі адказна і добрасумленна.

Гэта пацвердзіла працэдура ўзнагароджання лепшых з лепшых, якім, акрамя старшыні райвыканкама, граматы і падзячныя пісьмы ўручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Мікалаевіч Кудравец, начальнік аддзела па адукацыі Ірына Анатольеўна Казарэз і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васільевіч Сачэўка.

Сярод узнагарод былі раённыя, абласныя, рэспубліканскія.

Нумары выступленняў падрыхтавалі вучні сярэдняй школы № 5 г. Пружаны і сярэдняй школы № 3 г.Пружаны, пры гэтым апошнюю прадстаўлялі пачаткоўцы, якія наладзілі сапраўдны флэшмоб разам са сваімі першымі настаўніцамі.

Напрыканцы ўрачыстасці ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі яшчэ адзін святочны сюрпрыз – выступленне Сяргея Славянскага, які адарыў гледачоў сваімі яскравымі хітамі.

 

Разделы сайта