Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.06.2023

Паважаныя сябры! Нагадваем, што рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” праводзіць конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на ўсе свае друкаваныя выданні ("Настаўніцкую газету", газету “Домой!”, часопісы “Спорт time”, “Народная асвета”) сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Заахвочвальны прыз – каляровы лазерны прынтар – за волю да перамогі (станоўчую дынаміку ў падпісцы за першае паўгоддзе 2023 года) атрымаў Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Значны рост падпіскі не мог застацца незаўважаным! Таму мы з гонарам уручылі заслужаны прынтар начальніку аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Ірыне Анатольеўне Казарэз. Віншуем!

У найбліжэйшы час прызы атрымаюць усе пераможцы. Нагадваем, што конкурс працягваецца, таму запрашаем далучацца!

 

Разделы сайта