Ліноўская школа носіць званне «Школы міру», таму з’яўленне тут памятнай дошкі, тым больш напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, стала вельмі сімвалічным.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мардань, намеснік старшыні Бярозаўскага савета ветэранаў-авіятараў падпалкоўнік Уладзімір Касьянаў, сваякі героя-партызана.
Таксама вучні чацвёртага класа Ліноўскай школы былі ўрачыста прыняты ў піянеры.