Сёння, 20 чэрвеня, работнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падрыхтавалі сапраўднае інклюзіўнае свята.
Удзел у інклюзіўнай акцыі прынялі вучні пачатковых класаў са школ Пружанскага раёна. Яны разам з памочнікамі арганізатараў станцавалі прывітальны флэшмоб, праходзілі квэст, падчас якога дзятву чакалі разнастайныя выпрабаванні.
Пасля актыўнага адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі на пікнік.