У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» для вучняў падрыхтавалі цікавую праграму. Дзеці разам з вядучымі і галоўнымі героямі пабывалі ў «Электатауне», «Горадзе Умняшак» і «Краіне Бяспекі». Яны адказвалі на загадкі пра электрапрыборы, вучыліся правілам выкліку выратавальнікаў і паводзінам з незнаёмымі прадметамі. Танцы і мультфільм «Чароўная кніга» дапамаглі зрабіць пастаноўку цікавейшай.
Старшы інспектар РАНС Вольга Ліпко пажадала рабятам і ў далейшым быць такімі дапытлівымі і пільнымі, заклікала не парушаць правілы пажарнай бяспекі.
За актыўнасць кожны з класаў, а іх было 4, атрымаў прызы ад выратавальнікаў – размалёўкі і буклеты.