Удзельнікамі маштабнай экалагічнай акцыі "За зялёную Брэстчыну" сталі навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі эколага-біялагічнага профілю, пераможцы рэгіянальных і абласных экалагічных мерапрыемстваў, а таксама выхаванцы прышкольных аздараўленчых летнікаў.
Прадстаўнікамі ад Пружанскага раёна сталі вучаніца дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны" Андрэева Дар’я, Андрэюк Паліна, Родзіч Лідзія, Фасевіч Варвара, Ферэнец Дар’я. Іх кіраўнік - Новік Наталля Аляксандраўна.
Юныя валанцёры-эколагі ў адмысловых майках заклікалі прахожых беражліва ставіцца да расліннага і жывёльнага свету, тлумачылі, чаму важны раздзельны збор цвёрдых камунальных адходаў, прапаноўвалі набыць зёлкі, вырашчаныя ўласнымі рукамі ў экалагічна чыстых умовах.
У рамках акцыі працавалі экапляцоўкі, дзейнічала выстава аншлагаў “Задумайся!”, праводзіліся і майстар-класы. Дарослыя і дзеці ахвотна частаваліся духмянымі фітачаямі, удзельнічалі ў квесце “Маленькія цуды вялікага горада”.