Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.05.2023

Аддзел унутраных спраў правёў спаборніцтвы па стральбе сярод вучняў СШ № 5. Хто стаў пераможцам?

У нашым раёне добра наладжана работа паміж аддзелам унутраных спраў і ўстановамі адукацыі. Пацвярджэннем гэтаму сталі і спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод навучэнцаў сярэдняй школы № 5 г. Пружаны, прысвечаныя 78-й гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Спартыўнае мерапрыемства было праведзена на базе Пружанскага РАУС. Пасля заканчэння спаборніцтваў супрацоўнікі міліцыі арганізавалі для ўдзельнікаў конкурсу салодкі стол. Падчас чаявання вялася прыемная сяброўская гутарка.

На пачатку мінулага тыдня на агульнашкольнай лінейцы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч уручыў пераможцам граматы і каштоўныя падарункі.

Па выніках конкурсу лепшыя паказчыкі прадэманстравала вучаніца 11 «А» класа Дар’я Люсцібер, другое месца заняў вучань 7 «А» класа Данііл Букса, а замкнуў пераможную тройку Арцём Зеляняк з 8 «А» класа.

 

Разделы сайта