Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.05.2023

Вучань сярэдняй школы №1 г.Пружаны імя ЧБВА Белаглаўка Уладзімір і настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч прынялі ўдзел у рэспубліканскім форуме музеяў устаноў адукацыі, які праходзіў у Мінску

Форум з’яўляецца цэнтральным мерапрыемствам Тыдня музеяў устаноў адукацыі, які праходзіў па усёй краіне з 12 па 18 мая 2023 года.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся педагогі-музейшчыкі, навучэнцы, прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і культуры нашай краіны, грамадскіх аб’яднанняў, госці з Расійскай Федэрацыі (усяго каля 500 чалавек).

На інтэрактыўнай пляцоўцы юныя экскурсаводы і кіраўнікі 35 музеяў гістарычнага, літаратурнага, прыродазнаўчага і краязнаўчага профіляў ярка і захапляльна прэзентавалі экспазіцыі школьных музеяў.

Прадстаўнікамі музеяў ад Пружанскага раёна сталі вучань сярэдняй школы №1 г.Пружаны імя ЧБВА Белаглаўка Уладзімір і настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч.

У рамках форума прайшлі пленарнае пасяджэнне “Музей – адзінства адукацыі і культуры”, урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу прафесійнага музейнага майстэрства, маладзёжная дыялогавая пляцоўка, а таксама круглы стол, на якім педагогі абменьваліся вопытам і абмяркоўвалі пытанні развіцця музейнай педагогікі.

 

Разделы сайта