Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.05.2023

Аб выніках правядзення раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду ў перыяд з 15 красавіка па 28 красавіка 2023 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

На конкурс былі заяўлены 49 чытальнікаў з 18 устаноў агульняй сярэдняй адукацыі і 1 установы дадатковай адукацыі: гімназіі г. Пружаны, Параслянскай сярэдняй школы, Ліноўскай сярэдняй школы, Магілявецкай сярэдняй школы Пружанскага раёна, Сухопальскай сярэдняй школы Пружанскага раёна, Сярэдняй школы № 1 г. Пружаны імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, сярэдняй школы № 3 г. Пружаны, сярэдняй школы № 4 г. Пружаны, сярэдняй школы № 5 г. Пружаны, Хараўской сярэдняй школы, Мураўскай сярэдняй школы, Старавольскай пачатковай школы Пружанскага раёна, Навасёлкаўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна, Шаняўской сярэдняй школы імя Міколы Засіма, Ружанскай сярэдняй школы, Кляпацкай сярэдняй школы, Слабадской сярэдняй школы, Шчарчоўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна, Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю Пружанскага раёна.

Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў наступных узроставых груп: 1-4 класы (19 удзельнікаў); 5-6 класы (11 удзельнікаў); 7-8 класы (13 удзельнікаў) і 9-10 класы (6 удзельнікаў) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На падставе рашэння журы пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, якія адзначаны Дыпломам I ступені аддзела па адукацыі, сталі:

Валюшка Уладзімір, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны” (узроставая група: 1-4 класы);

Яраховіч Юлія, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Ружанская сярэдняя школа” (узроставая група: 5-6 класы);

Жэлянгоўская Вольга, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Мураўская сярэдняя школа” (узроставая група: 7-8 класы);

Чыжова Аліна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №5 г.Пружаны” (узроставая група: 9-10 класы).

Прызёрамі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, якія адзначаны Дыпломам II ступені аддзела па адукацыі, сталі:

Строк Ева,вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Пружаны” (узроставая група: 1-4 класы);

Грышкевiч Мiхаiл, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Пружаны імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі” (узроставая група: 1-4 класы);

Зайцаў Цімур, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Кляпацкая сярэдняя школа” (узроставая група: 5-6 класы);

Грыгар’ян Данііл, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Мокраўская сярэдняя школа Пружанскага раёна” (узроставая група: 5-6 класы);

Хайко Віталіна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Шчарчоўская сярэдняя школа Пружанскага раёна” (узроставая група: 9-10 класы).

Прызёрамі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, якія адзначаны Дыпломам III ступені аддзела па адукацыі, сталі:

Варанко Вольга,вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны” (узроставая група: 1-4 класы);

Шуцюк Мацвей, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Параслянская сярэдняя школа” (узроставая група: 1-4 класы);

Стэпусь Сафія, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Пружаны” (узроставая група: 5-6 класы).

Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

 

Разделы сайта