Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.05.2023

Занясенне на раённую Дошку гонару за дасягненні ў 2022 годзе

На ўрачыстым свяце Першамая-2023, якое прайшло у г.Пружаны 29 красавіка, старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч правёў цырымонію ўручэння пасведчанняў тым арганізацыям і працаўнікам, якія былі занесены на раённую Дошку гонару за дасягненні ў 2022 годзе.

Сёлета гэта права заслужылі 10 арганізацый, творчы калектыў і 25 чалавек, якім старшыня ўручыў пасведчанні. Сярод іх – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Пружаны” (кіраўнік Кунінец Ганна Мікалаеўна).

Таксама падчас першамайскай урачыстасці былі падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022-м. Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалаеўна Ханавец уручыла пасведчанні «Узорная арганізацыя Пружанскага раёна па ахове працы» кіраўніку Ліноўскага дзіцячага садка Іне Мікалаеўне Куніцкай.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Юр’еўна Гаманчук адзначыла актывістаў прафсаюзнага руху, сярод якіх былі музычны кіраўнік дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Ірына Віктараўна Басак, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Лявонцьеўна Дулько, шэф-повар сярэдняй школы № 1 г. Пружаны імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі Лідзія Канстанцінаўна Пытляк, загадчыца бібліятэкі сярэдняй школы № 5 г. Пружаны Аксана Аляксандраўна Вакульская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №4 г.Пружаны Ірына Ўладзіміраўна Астапчук.

Афіцыйная частка з узнагароджаннем лепшых дапаўнялася творчымі нумарамі, якія падрыхтавалі працоўныя калектывы. Зарад бадзёрасці і пазітыву гледачы атрымалі ад настаўнікаў Мокраўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна, якія прадэманстравалі яскравую «класную работу».

Святочныя хвіліны былі выдзелены і падрастаючаму пакаленню: атрад «міратворцаў» з Ліноўскай сярэдняй школы, якая сёлета была прызнана «Школай міру», душэўна выканаў вядомую і вельмі паважаную ўсімі песню «Хай заўжды будзе сонца».

 

Разделы сайта