Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.05.2023

Нашы акцябраты «заўсёды гатовы»: хто перамог у раённай «Зарнічцы-2023»

Выхаванне здаровага грамадзяніна – задача няпростая, але педагогі нашага раёна з ёй выдатна спраўляюцца.

Пацвярджэннем гэтага стала спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка-2023», якая праводзілася з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання і фізічнага развіцця малодшых членаў ГА «БРПА», вучняў 4-5 класаў. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі 13 каманд, у складзе кожнай — па 10 акцябрат.

Дзеці адказна паставіліся да спартыўна-патрыятычнай гульні. Яны былі асцярожнымі і ўважлівымі, на кожным этапе спаборніцтваў у поўнай ступені праяўлялі спрыт і хуткасць.

Спартыўна-патрыятычная гульня складалася з пяці тэматычных этапаў, якія ўключалі 10 конкурсаў. Праз усе выпрабаванні малыя абаронцы праходзілі смела, дружна і адказна.

Па выніках усіх спаборніцтваў пераможцамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка-2023» сталі акцябраты з сярэдняй школы № 5 г. Пружаны. Другое месца занялі вучні сярэдняй школы № 3 г. Пружаны, трэцяе месца – каманда Кляпацкай сярэдняй школы.

Віншуем каманды з перамогай!

 

Разделы сайта