Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.03.2023

ВУЧАНІЦА ГІМНАЗІІ г.ПРУЖАНЫ ГАННА КЛІМАШЭВІЧ СТАЛА ПЕРАМОЖЦАЙ ПРАВАВОЙ АЛІМПІЯДЫ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА БЕЛАРУСІ

З мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі і развіцця інтэлектуальных здольнасцей моладзі, а таксама зацікаўленасці школьнікаў у вывучэнні крымінальна-прававых дысцыплін Інстытут Следчага камітэта праводзіў прававую алімпіяду на прызы Старшыні СК.

Сёлета ў прававым спаборніцтве прымалі ўдзел 225 падлеткаў з Рэспублікі Беларусь. Таленавітыя юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі свае інтэлектуальныя і творчыя ўменні ў сферы права.

Напярэдадні ў цэнтральным апараце ведамства адбылося ўзнагарожданне пераможцаў і прызёраў прававой алімпіяды. Першы намеснік Старшыні СК Алег Шандаровіч павіншаваў удзельнікаў з бліскучымі вынікамі.

Па выніках алімпіяды першае месца ў намінацыі “Майстэрства ілюстрацыі” заняла вучаніца гімназіі г.Пружаны Ганна Клімашэвіч.

Віншуем Ганну з перамогай, жадаем далейшых дасягненняў!

 

Разделы сайта