Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2023

Адзначаны лепшыя школы раёна ў прафілактычнай рабоце сярод непаўналетніх

Камісіяй па справах непаўналетніх і іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў раёне праводзіцца сістэмная работа па папярэджванні правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Вынікі гэтай дзейнасці абмяркоўвалі ў райвыканкаме 10 лютага 2023 года. Тут ў вялікай зале адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якая сёлета адзначыла сваё 105-годдзе.

Галоўны спецыяліст сектара па пытаннях сацыяльнага забеспячэння правоў непаўналетніх аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна Пракопчык адзначыла, што ў гэтым годзе камісія па справах непаўналетніх  стварыла рэйтынг устаноў адукацыі, якія вядуць паспяховую дзейнасць у арганізацыі прафілактычнай работы, аховы правоў непаўналетніх, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама безнагляднасці.

Дыпломам першай ступені адзначана ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Пружаны імя ЧБВА”, дыпломам другой ступеніДУА “Сярэдняя школа №3 г.Пружаны”, дыпломам трэцяй ступеніДУА “Ліноўская сярэдняя школа”.

Пасля ўрачыстай часткі калегіяльны орган перайшоў да разгляду асноўнага пытання. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ірына Аляксандраўна Грышкевіч зачытала даклад аб стане падлеткавай злачыннасці па выніках 2022 года і задачах на 2023 год.

 

Разделы сайта