Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.06.2019

Абласны фестываль «Размаўляем па-беларуску”

07.06.2019 года на базе Брэсцкага інстытута развіцця адукацыі ўпершыню праходзіў абласны фестываль педагогаў дашкольнай адукацыі “Размаўляем па-беларуску”. Ён вырашаў пытанні арганізацыі навучання роднай мове самых маленькіх жыхароў нашай краіны. Мова - адметная асаблівасць, якая дасталася нам у спадчыну. Таму педагогі абменьваліся новымі падыходамі і ідэямі па прывіцці павагі і любові да беларускай мовы, роднага краю, гісторыі і культурных здабыткаў, якіх дастаткова маецца ў кожным рэгіёне Берасцейшыны. Праходзілі майстар-класы па вырабу “лялек з бабулінага куфару”, тканага міні-габелену “Матулін абярэг”, паштовак у тэхніцы ізанітка “Беларусь у родных узорах”, паралонавых атрыбутаў “Беларуская казка сваімі рукамі”, на якіх можна было навучыцца асновам прыкладнога мастацтва.

Прадстаўнікі нашага раёна прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. У рамках фестывалю была прэзентавана работа творчай майстэрні намеснікаў загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі Пружанскага раёна: атлас для выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту па азнаямленню з прыродай роднага краю, знакамітымі месцамі, умельцамі, прамысловасцю, святамі, а таксама - гульнявы матэрыял па замацаванні атрыманых уяўленняў. Распрацаваныя канспекты актыўных форм работы з педагагічнымі кадрамі па павышэнні прафесійнага майстэрства былі ўключаны ў электроннае выданне матэрыялаў абласнога фестывалю. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікаты.

 

Разделы сайта