Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.03.2019

Дашкольная адукацыя: пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання

У адпаведнасці з адзінай метадычнай тэмай “Метадычнае суправаджэнне работы педагогаў дашкольнай адукацыі, якія здзяйсняюць адукацыйны працэс на беларускай мове” на базе ДУА “Ліноўскія яслі - сад №21 Пружанскага раёна” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разгледзелі тэму: «Ужыванне спартыўнай тэрміналогіі на беларускай мове пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па адукацыйнай галіне «Фізічная культура». Кіраўнік фізічнага выхавання Давідзюк Таццяна Мікалаеўна правяла інтэграваны фізкультурна-пазнавальны занятак у старшай групе «Спартыўны марафон па маёй малой Радзіме».

Таццяна Мікалаеўна падзялілася з калегамі асаблівасцямі выкарыстання інавацыйных метадаў у працэсе навучання дашкольнікаў плаванню: акваэробікі, гідрапластыкі, элементаў сінхроннага плавання. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з прадметна-развіваючым асяроддзем, дапаможнікамі і абсталяваннем для правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Калегі адзначылі высокі ўзровень валодання як методыкай фізічнага выхавання дашкольнікаў, так і навыкамі беларускага маўлення педагога.

  

 

Разделы сайта