Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.04.2012

Конкурс творчых работ "Бабулін куфэрак"

З 2 красавіка па 1 чэрвеня 2012 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Бабулін куфэрак» у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

            З 2 красавіка па 1 чэрвеня 2012 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Бабулін куфэрак» у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Арганізатарам правядзення конкурсу з'яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».
            Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі). Усе работы вучняў, прадстаўленыя ў аддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама, будуць накіраваны да ўдзелу ў конкурсе.
            Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
• фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы праз далучэнне да літаратурнай дзейнасці;
• адраджэнне духоўнай спадчыны, традыцый продкаў, умацаванне сямейных сувязяў праз далучэнне маладога пакалення да вывучэння этнаграфіі (звычаяў і абрадаў, нацыянальнага касцюма, асаблівасцей быту беларусаў), а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
• папулярызацыя мясцовых гісторыка-культурных каштоўнасцей, імёнаў славутых землякоў сродкамі літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці;
• выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.
            Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.
            На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы літаратурна-публіцыстычных жанраў, тэматыка якіх звязана з гісторыяй і асаблівасцямі нацыянальнага касцюма беларусаў, а таксама традыцыямі, звычаямі і абрадамі малой радзімы:
• жаночы, мужчынскі і дзіцячы; сялянскі, мяшчанскі, рыцарскі, вайсковы, шляхецкі, магнацкі; паўсядзённы і святочны касцюм;
• галаўныя ўборы і абутак, аксесуары і ўпрыгажэнні;
• сімволіка арнаменту і самабытнасць аздаблення строяў (вышыўка, карункі, аплікацыі і г.д.);
• шэдэўры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва беларусаў (ручнікі, паясы і інш.);
• унікальныя духоўна-матэрыяльныя каштоўнасці;
• традыцыі розных мясцовасцяў (вяселле, збіранне пасагу для нявесты, гаданні, святочныя забавы і г.д.);
• асаблівасці быту беларусаў.
            Конкурсныя работы (тэкст – да 3000 знакаў, пажадана з малюнкамі і фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку ( з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас) і пра кіраўніка работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
            Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў.
            Творчыя работы на дысках прадстаўляюцца ў аддзел адукацыі С.В.Супрыновіч, каб.406, да 25 мая 2012 года (у многіх установах (напрыклад, Старавольскі ВПК, Кляпацкая і Слабадская СШ і інш.)ужо ёсць па даннай тэме даследчыя працы, для конкурсу трэба толькі перарабіць у публіцыстычным стылі уводзіны і вынікі і межы ў 3000 знакаў).

 

Разделы сайта