04.09.2023«КІРМАШ МАЙСТРОЎ»... ПАД ТАКОЙ НАЗВАЙ У ЦЭНТРЫ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ г.ПРУЖАНЫ ПРАЙШОЎ ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ
Пачатак восені – гэта не толькі школьныя лінейкі. Гэта час, калі ў горадзе ідзе набор у гурткі па інтарэсах. Традыцыйна ў пачатку верасня Дзень адчыненых дзвярэй праходзіць у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.
Выставы, прэзентацыі, майстар-класы, новыя знаёмствы, запіс у аб‘яднанні па інтарэсах чакалі дзяцей і іх бацькоў у гэты дзень.