Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.06.2023

У ЛІНОЎСКАЙ СШ СЁННЯ АДКРЫЛІ ПАМЯТНУЮ ДОШКУ Ў ГОНАР ПАРТЫЗАНА-ПАДРЫЎНІКА АЛЯКСЕЯ АНТАНОВІЧА

Памятная дошка прысвечана ураджэнцу вёскі Занявічы партызану-падрыўніку атрада імя Калініна, які па-геройску загінуў 22 чэрвеня 1944 года.

Ліноўская школа носіць званне «Школы міру», таму з’яўленне тут памятнай дошкі, тым больш напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, стала вельмі сімвалічным.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мардань, намеснік старшыні Бярозаўскага савета ветэранаў-авіятараў падпалкоўнік Уладзімір Касьянаў, сваякі героя-партызана.

Таксама вучні чацвёртага класа Ліноўскай школы былі ўрачыста прыняты ў піянеры.

 

Разделы сайта