Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.06.2023

Выпускнiк 2023 года

10 чэрвеня 2023 года для 226 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пружанскага раёна прайшлі выпускныя вечары ў вясковых школах, на гарадкой плошчы быў арганізаваны агульнагарадскі выпускны.

Мерапрыемства пачалося з святочнага шэсцявыпускнікоў па вуліцы Савецкай. Помніку «Спаленым вёскам» былі ўскладзены кветкі ў памяць аб тых, каму не было наканавана зведаць шчаслівай маладосці. На плошчы каля Палаца культуры выпускнікоў чакала ўрачыстасць – парад «Выпускнік 2023 года».

135 маладых людзей з гарадскіх устаноў адукацыі атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. 13 вучням, якія дасягнулі высокіх вынікаў па ўсіх школьных прадметах, старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч уручыў залатыя медалі.

Кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада далі мудрыя настаўленні сваім ужо былым адзінаццацікласнікам.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Пружанскага райвыканкама, першыя настаўнікі, класныя кіраўнікі, запрошаныя педагогі –людзі, якія аддавалі не толькі веды і навыкі, але і шчыра дзяліліся часцінкамі свайго сэрца з кожным вучнем.

Маленькія першакласнікі з сярэдняй школы №4 г.Пружаны разам з першым настаўнікам Вольгай Юр’еўнай Сахарэвіч звярнуліся да выпускнікоў са стужкамі з найлепшымі пажаданнямі.

Як доказ даросласці і заява аб мужнасці гучалі ў адказ словы тых, хто развітваецца са школай. Яны дзякавалі школе, настаўнікам, бацькам, сябрам, дзяцінству за ўсе яскравыя моманты, светлыя ўспаміны, атрыманы вопыт, якія захаваюцца на ўсё жыццё.

Фінальным акордам свята стаў развітальны вальс і гімн выпускнікоў, які спявалі гучна, шчыра, упэўнена.

Фотаальбомы з выпускнога: https://vk.com/album-23306785_293680402 і 
https://ok.ru/budni/album/962733897608

 

Разделы сайта