З мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі і развіцця інтэлектуальных здольнасцей моладзі, а таксама зацікаўленасці школьнікаў у вывучэнні крымінальна-прававых дысцыплін Інстытут Следчага камітэта праводзіў прававую алімпіяду на прызы Старшыні СК.
Сёлета ў прававым спаборніцтве прымалі ўдзел 225 падлеткаў з Рэспублікі Беларусь. Таленавітыя юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі свае інтэлектуальныя і творчыя ўменні ў сферы права.
Напярэдадні ў цэнтральным апараце ведамства адбылося ўзнагарожданне пераможцаў і прызёраў прававой алімпіяды. Першы намеснік Старшыні СК Алег Шандаровіч павіншаваў удзельнікаў з бліскучымі вынікамі.
Па выніках алімпіяды першае месца ў намінацыі “Майстэрства ілюстрацыі” заняла вучаніца гімназіі г.Пружаны Ганна Клімашэвіч.
Віншуем Ганну з перамогай, жадаем далейшых дасягненняў!