17 лютага 2023 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны» прайшло пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Эфектыўны вопыт дзейнасці настаўнікаў па фарміраванні на ўроках беларускай мовы і літаратуры асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў”.
Настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Параслянская сярэдняя школа” Капарэйка Т.У. прэзентавала свой вопыт работы па тэме: “Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дагягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў”.
Настаўнік-метадыст ДУА “Гімназія г.Пружаны” Кніга Г.П. прадэманстравала матэрыял па праектна-даследчай дзейнасці вучняў; Федзюковіч Н.П. і Грышкевіч А.А. расказалі пра выкарыстанне на ўроках беларускай мовы і літаратуры дыдактычных матэрыялаў практыка-арыентаванага характару.