Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.01.2023

Майстар-клас настаўніка-метадыста Кнігі Г.П. “Сучасны настаўнік – гэта…” для вучняў педагагічнага класа

24 студзеня 2023 года настаўнік-метадыст беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г.Пружаны” Кніга Галіна Паўлаўна з вучнямі педагагічнага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Ружанская сярэдняя школа” правяла майстар-клас па тэме: “Сучасны настаўнік – гэта…”

Мета мерапрыемства – папулярызацыя прафесіі настаўніка, стварэнне ўмоў для прафесійнай арыентацыі вучняў.

Пад кіраўніцтвам Галіны Паўлаўны навучэнцы працавалі ў групах, выконвалі заданне “Чароўны кубак”, састаўлялі кластар, стваралі кампазіцыі з геаметрычных фігур, працавалі з паняццем “імідж педагога”.

Настаўнік-метадыст навучала падлеткаў вызначаць пазітыўныя моманты прафесіі настаўніка і магчымыя яе цяжкасці, вызначаць, наколькі яна можа падысці канкрэтнаму чалавеку і насколькі праца педагога важна для развіцця асобы кожнага вучня і краіны ўцэлым.

Навучэнцы прыйшлі да высновы, што сучасны настаўнік павінен валодаць сацыяльна-псіхалагічнай, прафісійна-камунікатыўнай, прадметнай, інфарматыўнай кампетэнцыямі, а сама прафесія настаўніка сёння – творчая, інтэлектуальная, запатрабаваная, адна з самых важных для грамадства і дзяржавы.

 

Разделы сайта