Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў адзіны Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Пружанскага раёна быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па фарміраванні станоўчай матывацыі вучняў да вывучэння роднай мовы, літаратуры свайго краю.

Інфармацыйныя матэрыялы аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы былі размешчаны на сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і старонках у Інстаграм.

Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года вучні 8-11 класаў раёна напісалі рэспубліканскi дыктант, мэтай якога стала прыцягненне ўвагі да святкавання 17 верасня нашай дзяржавай Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

На працягу тыдня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна былі праведзены акцыі “Любімае слова на роднай мове”, “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Натхнёныя Бацькаўшчынай”: вучні і настаўнікі не толькі на ўроках, але і на перапынках размаўлялі паміж сабой па-беларуску, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, вывучалі новыя словы. Стваралі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове” са шчырымі прызнаннямі ў любові да мовы бацькоў, пажаданнямі дальнейшага развіцця беларускай мовы і часцейшага гучання яе ў асяроддзі; разам з настаўнікамі абслугоўваючай працы гатавалі і прэзентавалі традыцыйныя беларускія стравы (гастранамічны фэст “Беларуская кухня”); найбольш блізка знаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітых землякоў Пружаншчыны: М.Засіма, Р.Шырмы, М.Купрэева, М.Антаноўскага, А.Аладавы, А.Лася, У.Крываблоцкага, а таксама класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы праз наведванне ва ўстановах адукацы выставы “Нашы землякі”; праз квэст-гульню “Фальклор, фальклор – душа народа”, празь анлайн-экскурсію “Пуцявінамі М.Засіма”.

Шмат было праведзена мерапрыемстаў, якія выхоўвалі ў маладога пакалення патрыятызм і адказнасць за лёс Радзімы. Гэта: конкурс творчых работ “За што люблю Беларусь” па напісанні вершаў, казак, сачыненняў; выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”; выпуск насценнай газеты і літаратурныя віктарыны, прысвечаныя 140-годдзю са дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа; флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, анлайн-чэлендж “Льецца мова”; час духоўнасці “Дарога да святыні друкаванага слова; хвіліны паэзіі “Чытаем вершы пра родную мову”; старт творчай акцыі “Чытаем М. Танка

Найбольш цікавымі для вучняў былі наступныя мерапрыемствы: прагляд беларускамоўных пастановак; паказ адзення, абутку і аксесуараў ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе”; музычны марафон “Мова родная – мова модная”; квэст-гульня “Фальклор – душа народа”; экскурсія па памятных мясцінах Беларусі (Камянецкая вежа і Белавежская пушча); літаратурныя рынгі “Што? Дзе? Калі?”, “Пазнай героя” і інтэрактыўная гульня па беларускай літаратуры “Самы разумны”; выстава-слоўнік у малюнках “Край-чароўны; конкурс фанетыстаў; экскурсіі у этнаграфічны куток “Аб родным краі роднай мовай”, у школьны краязнаўчы музей “Вясковая хатка”.

У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” настаўнікамі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Пружаны” беларускай мовы і літаратуры была праведзена прэзентацыя работ даследчага характару па прадметах. А настаўнікі ДУА “Параслянская сярэдняя школа г.Пружаны” правялі прэзентацыю “Інфармацыйная прастора кабінетаў беларускай мовы і літаратуры” (загадчыкі даказвалі ў час прэзентацыі, што іх кабінеты роднай мовы і літаратуры з’яўляюцца цэнтрамі вучэбна-метадычнай работы, лабараторыямі поспеху, майстэрнямі для развіцця творчых здольнасцей вучняў); круглы стол “Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ў 2022/2023 навучальным годзе”, удзельнікі паседжання абмеркавалі актуальныя пытанні навучання беларускай мове ў 2022/2023 навучальным годзе.

 

Разделы сайта