Вучні-валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Добрае сэрца» Ружанскай СШ імя Казіміра Марача прынялі ўдзел у акцыі «Дзень добрых спраў!»
Хлопцы і дзяўчаты наведалі ветэрана педагагічнай працы Браніславу Станіславаўну Бондар і аказалі дапамогу ва ўборцы тэрыторыі вакол дома.
У адказ атрымалі цёплыя словы падзякі.