Падчас мітынгу ўзгадалі падзеі вызвалення Пружанскага і суседняга Камянецкага раёна. Таксама падчас мерапрыемства каля брацкай магілы ў Рудніках працягнулі міжнародны праект «Марафон Перамогі»: на копіі Сцяга Перамогі замацавалі геральдычныя сімвалы Пружан і Камянца.
Яшчэ адной важнай падзеяй стала ўсталяванне ў рамках праекта «Лічбавая зорка» каля брацкай магілы ў Рудніках таблічкі з QR-кодам, перайшоўшы па якім можна прачытаць інфармацыю пра памятнае месца.
Прысутнічалі на мітынгу ўнукі мясцовага жыхара Макара Пятровіча Дзенісевіча, які быў расстраляны фашыстамі ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі.
Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рудніках айцец Анатоль адслужыў ліцію па загінулых.




