Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.07.24

МЕМАРЫЯЛЬНУЮ ДОШКУ Ў ГОНАР ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА СУШАНАВА АДКРЫЛІ Ў РУЖАНАХ

Мікалай Цімафеевіч Сушанаў – Герой Савецкага Саюза і легендарны пагранічнік. У перыяд з 1950 па 1962 год падымаў разбураную вайной сельскую гаспадарку ў Ружанах, умацоўваў савецкую ўладу.

Мемарыяльная дошка размясцілася на будынку ААТ «Ружаны-Агра». Сімвалічна, што яе адкрыццё супала з днём 80-годдзя вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца 12 ліпеня. 

Ва ўрачыстым мітынгу «Мы будзем памятаць» прынялі ўдзел старшыня Ружанскага сельвыканкама, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Аксана Юркоўская, дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Наталля Юрэня і работнікі гаспадаркі, ваеннаслужачыя і ветэраны органаў пагранічнай службы, моладзь і грамадскасць. 

▶️ Удзел у мерапрыемстве прыняла і Наталля Мікалаеўна, дачка Мікалая Цімафеевіча Сушанава.

З выкарыстаннем матэрыялаўгазеты «Раённыя будні».

 

Раздзелы сайта