Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

08.06.23

Падведзены вынікі раённага этапу III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця навукова-даследчай работы ў галіне беларускай народнай творчасці ў перыяд з 1 сакавіка па 20 мая 2023 года сярод навучэнцаў ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Пружанскага раёна прайшоў раённы этап IIIрэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

На конкурс былі заяўлены 11 работ з 10 устаноў агульняй сярэдняй адукацыі Пружанскага раёна і 1 установы дадатковай адукацыі па двух намінацыях:

– "Культурныя традыцыі і абрады роднага краю" – 4 работы: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Пружаны”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ліноўская сярэдняя школа”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мураўская сярэдняя школа”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Пружаны”;

– "Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны" – 7 работ: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кляпацкая сярэдняя школа”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Хараўская сярэдняя школа”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Слабадская сярэдняя школа”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ружанская сярэдняя школа”; дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзяцьмі і моладзю” Пружанскага раёна.

Журы, разгледзеўшы конкурсныя работы ў адпаведнасці з Палаженнем аб конкурсе, вызначыла пераможцаў і прызёраўраённага этапу III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”. Імі сталі:

– Бяскроўны Мікалай, навучэнец дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Ліноўская сярэдняя школа” (“Асаблівасці абраду “Зажынкі” у вёсках Лінова і Аранчыцы”,намінацыя “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю”, кіраўнік Бяскроўная Л. А.) – дыплом Iступені;

– Піеціляйнен Мілана, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Слабадская сярэдняя школа” (“Гісторыя і сучаснасць маляванкі-“відзіка” на Пружаншчыне”, намінацыя “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”, кіраўнік Раўнейка А.М.) – дыплом IIступені;

– Падлужная Кацярына, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Пружаны” (“Абярэгі – культурная традыцыя ці даніна модзе?”, намінацыя “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю”, кіраўнік Зуй Г.Д.) – дыплом IIступені.

– Новік Анастасія, Кіпень Анастасія, вучаніцы дзяржаўнай ўстанова адукацыі “Гімназія г. Пружаны” (“А у нашай хаце свята”,намінацыя “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю”, кіраўнік Кніга Г.П.) – дыплом IIIступені;

– Чарэшка Кацярына, Касілка Інэса, вучаніцы дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны” (“Сялянскі быт у творах народнага ўмельца Міколы Тарасюка”, намінацыя “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”,кіраўнік Грыгорык Т.А.) – дыплом III ступені.

Даследчыя праекты пераможцаў і прызёраў накіраваны на абласны этап III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.