Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

08.06.23

ПРУЖАНСКІЯ ВЫРАТАВАЛЬНІКІ ПЕРАНЕСЛІ ПЕРШАКЛАСНІКАЎ СШ №5 У КРАІНУ БЯСПЕКІ

Пазнавальная пастаноўка пад назвай «Вясёлае падарожжа першакласнікаў у Краіну Бяспекі» прайшла ў СШ №5. Незаменны памочнік выратавальнікаў – роставая лялька «РатуйКА» – дапамагла вучням справіцца з інтрыгамі «Злюкі-Бубукі».

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» для вучняў падрыхтавалі цікавую праграму. Дзеці разам з вядучымі і галоўнымі героямі пабывалі ў «Электатауне», «Горадзе Умняшак» і «Краіне Бяспекі». Яны адказвалі на загадкі пра электрапрыборы, вучыліся правілам выкліку выратавальнікаў і паводзінам з незнаёмымі прадметамі. Танцы і мультфільм «Чароўная кніга» дапамаглі зрабіць пастаноўку цікавейшай.

Старшы інспектар РАНС Вольга Ліпко пажадала рабятам і ў далейшым быць такімі дапытлівымі і пільнымі, заклікала не парушаць правілы пажарнай бяспекі.

За актыўнасць кожны з класаў, а іх было 4, атрымаў прызы ад выратавальнікаў – размалёўкі і буклеты.