Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

06.02.23

Дзяржаўнай установе адукацыі “Ліноўская сярэдняя школа” уручана пасведчанне аб прысваенні статусу «Школа міру»

Урачыстае мерапрыемства па ўручэнні пасведчання аб прысваенні статусу «Школа міру» Ліноўскай сярэдняй школе адбылося 1 лютага 2023 года.

Гэты ганаровы статус установе адукацыі прысвоены за ініцыятывы, дзеянні вучняў і педагогаў, якія умеюць сгуртавана працаваць, ажыццяўляць усебаковыя праекты і з'яўляцца прыкладам для ўсіх.

Сярод гасцей мерапрыемства былі: старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Мікалаеўна Раманюк; намеснік Пружанскага райвыканкама Руслан Васільевіч Супрыновіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Анатольеўна Казарэз, старшыня Пружанскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Таццяна Юр'еўна Гаманчук, старшыня Ліноўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Мікалаеўна Мардань, метадыст Пружанскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Мікалаеўна Калюта, настаяцель праваслаўнага прыхода храма Уздвіжання Крыжа Гасподняга іерэй Аляксандр Мялешка, дырэктары ўстаноў адукацыі раёна і многія іншыя.

Падчас сустрэчы Лідзія Мікалаеўна Раманюк адзначыла і работу раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міруў 2022 годзе, ўручыла Руслану Васільевічу Супрыновічу, які з’яўляецца старшынёй гэтай арганізацыі, дыплом другой ступені.

Віншуем усіх узнагароджаных. Яны гэта заслужылі па праве.