Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

31.01.23

Аб дасягненнях у даследчыцкай дзейнасці вучня ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Пружаны» Кірыла Апановіча

Адзінаццацікласнік ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны» Кірыл Апановіч – выдатнік, удзельнік шматлікіх раённых, абласных алімпіяд і конкурсаў па розных прадметах, на якіх заўсёды паказвае цудоўныя вынікі.

У гэтым навучальным годзе вучань у конкурсе «З навукай у будучыню» атрымаў ў раёне дыплом першай ступені, а на вобласці заняў другое месца.

Навуковая праца «Фарміраванне ахоўных інтэрферэнцыйных плёнак на тытанавых сплавах у растворах солей артафосфарнай кіслаты» была выканана пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі Вікторыі Ірэкаўны Багдасаравай. Навуковы праект быў прысвечаны распрацоўцы спосабу абароны пратэзаў у арганізме чалавека. Сам Апановіч Кірыл адзначае, што для высокіх вынікаў яму дастаткова ведаў, якія даюць педагогі.