Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

28.01.23

Ведаць і памятаць… Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту…

27 студзеня 2023 года, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, ў горадзе Пружаны каля мемарыяльнага помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэям прайшоў мітынг-рэквіем.

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі гарадскіх прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў, валанцёры БРСМ, вучні школ і гімназіі, жыхары горада.

Адкрыў мітынг начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Канстанцінавіч Момлік, які адзначыў , што Халакост – гэта сусветная трагедыя, але для пружанцаў яна – найбольш балючая, бо тыя жудасныя зверствы фашыстаў над людзьмі, якія стагоддзямі жылі побач з беларусамі, адбываліся менавіта ў нашым горадзе.

Пракурор раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі ў сваёй прамове падчас мітынгу расказаў аб узбуджанай генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь крымінальнай справе, у рамках якой вядзецца расследаванне злачынстваў гітлераўскіх захопнікаў, а таксама аб ужо сабранай інфармацыі і зафіксаваных доказах генацыду жыхароў Беларусі у час акупацыі.