Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.01.2018

Свята “Пружанская ялiнка”

Ужо восьмы год запар напярэдадні Старога Новага года раённая рада Таварыства беларускай мовы праводзiла свята «Пружанская ялінка” для дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову.

Упершыню ўдзел у калядным мерапрыемстве прынялi дашкольнiкi - выхаванцы ДУА «Яслi-сад №7 г. Пружаны», разам са сваiм выхавальнiкам Максiмовiч I. С. Дзеці з задавальненнем спявалі песні і расказвалі вершы на роднай мове, вадзілі карагоды.

Віншаванні з Калядамі прагучалі і ад вучняў ДУА “Гімназія г. Пружаны”, удзельнікаў фальклорнага клуба “Крынічка”, пад кіраўніцтвам Лялёкінай В.С.

На свята да дзяцей таксама завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, Зюзя з Белавежскай пушчы, калядоўшчыкі, якія падаравалі шмат незабыўных момантаў і ўражанняў. А самае галоўнае — дзеці змаглі пазнаёміцца з народнымі звычаямі і абрадамі, убачыць прадстаўленне тэатра “Батлейка”, адчуць народны каларыт гэтага свята. Напрыканцы святочнага мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі.

 

Разделы сайта